11 верасня ў дзіцячым пакоі па месцы жыхарства «Спутнік» у межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» была праведзена літаратурная гасціная пад назвай «Звонкае слова землякоў», якая аб'яднала адданых знатакоў мастацкага слова.
Дзеці пазнаёміліся з творчасцю мясцовых аўтараў і багатай літаратурнай спадчынай роднага рэгіёна. Навучэнцамі былі агучаны вершы і ўрыўкі з празаічных твораў нашых землякоў.
Сустрэча ўдзельнікаў літаратурнай гасцінай у чарговы раз даказала, што «звонкае слова» здольна крануць самыя патаемныя струны душы, аб'яднаць пакаленні і абудзіць гонар за сваю малую радзіму.
«Кожная пятніца – роднае, сваё!»
11.09.2026
