Майстар-клас «Планеты»

10.04.2026

10 красавіка 2026 года адбылася натхняльная сустрэча з беларускім мастаком і педагогам вышэйшай катэгорыі «ЦТДМ «Прамень» г. Гродна Мацукевіч А. Я. Яна падзялілася сваім творчым шляхам і правяла для гасцей захапляльны майстар-клас «Планеты», дзе кожны змог дакрануцца да мастацтва і адчуць сябе сапраўдным творцам. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць любоў да роднай культуры, натхняюць на новыя дасягненні і нагадваюць пра багацце талентаў Беларусі.