«Вясна вачыма дзяцей»

13.03.2026
13 сакавіка ў дзіцячым пакоі па месцы жыхарства «Звезда» была праведзена выстава сувеніраў «Вясна вачыма дзяцей». Выстава была арганізавана ў рамках праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё». Пад час стварэння экспанатаў выставы навучэнцы даведаліся пра гісторыю і разнастайнасць беларускіх сувеніраў, пра матэрыялы для іх вырабу. Такім чынам дзеці праз творчасць выказалі любоў да сваёй краіны. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай, цёплай атмасферы і садзейнічала развіццю пачуццяў патрыятызму і грамадзянскасці, любові і павагі да сваёй Радзімы, свайго горада, сям'і, умацаванню цікавасці да беларускай культуры і імкненню быць карыснымі для сваёй краіны.