Сёння, 20 лютага, у «ЦТДМ «Прамень» г. Гродна» адкрылася выстаўка «Каляды».
Яе падрыхтавала ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «Чароўная палітра» (кіраўнік В.Н. Хомчык).
Экспазіцыя арганізавана ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё». Навучэнцы прадставілі серыю творчых работ на тэму калядавання. Кожны малюнак перадае асаблівую святочную атмасферу, адлюстроўваючы багацце культурных традыцый беларускага народа. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям усвядоміць каштоўнасць сваёй культурнай спадчыны і развіць пачуццё гонару за гісторыю роднага краю.
