Удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове "Беларускія жанчыны"

20.02.2026

У рамках абласнога тыдня роднай мовы калектыў ЦТДМ "Прамень" г. Гродна прыняў удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове "Беларускія жанчыны".


Беларуская мова з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода беларускай нацыі, носьбітам яе гістарычнай памяці, сімвалам нацыянальнай свядомасці. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці і перашкоды, беларускі народ захаваў і пранёс праз стагоддзі сваю самабытную мову.