«Фарбы зімы»

30.01.2026

Патрыятызм пачынаецца з глыбокага разумення і шчырай любові да малой радзімы, яе культуры і традыцый.
Пацвярджэннем гэтаму стала выстаўка творчых работ «Фарбы зімы» навучэнцаў узорнай студыі «Чароўная палітра», якая адкрылася 30 студзеня ў «ЦТДМ «Прамень» г. Гродна».

Далучэнне да праекту «Кожная пятнiца – роднае, сваё»дазволіла юным мастакам выказаць сваё ўспрыманне беларускай прыроды, паказаць свету багаты мастацкі светапогляд.


Зімовыя пейзажы ствараліся вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка Вольгі Мікалаеўны Хомчык. Зімовая прырода прадстаўлена разнастайнасцю каляровай гамы — ад мяккіх пастэльных адценняў да яркіх кантрасных фарбаў. Кожны малюнак адлюстроўвае асаблівы настрой мастака, дорыць гледачу магчымасць перажыць эмацыйны ўздым.