Віншуем нашых таленавітых навучэнцыў і педагога з высокім дасягненнем!

06.02.2026

06.02.2026 з мэтай удасканалення духоўна-нраўственнага і грамацка-патрыятычнага выхавання, стварэння творчай асобы навучэнцаў, развіцця беларускіх народных традыцый у дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва УА «Гродзенскі дзяржаўны Палац творчасці дзяцей і моладзі» адбыўся абласны этап рэспубліканскай выстаўкі-конкурса дзіцячых мастацкіх праектаў «Спрадвечнае заўтра».

Сярод пераможцаў праект “Каб вясну загукаць…” узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна”, які заняў I месца.
Студыйцы разам з кіраўніком Арсеніем Васільевічам Мартынчуком пазнаёміліся з традыцыямі святкавання народнага абрадавага свята “Гуканне вясны” і вырашылі зрабіць ручным спосабам керамічны чайны камплект.
Аўтары вырабаў: Рабікіна Дар’я, Рахацэвіч Мікіта, Мартынчук Платон, Шчыракова Лізавета – імкнуліся ў сваіх вырабах перадаць каларыстыку, якая адпавядае вясноваму настрою і зместу народнага свята.

Віншуем нашых таленавітых навучэнцыў і педагога з высокім дасягненнем!