«Сустракаем вясну ў творчасці навучэнцаў» 27 лютага ў "ЦТДМ "Прамень" г. Гродна" адкрылася выстаўка "Правады зімы", падрыхтаваная навучэнцамі ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва "Чароўная палітра" пад кіраўніцтвам В.М. Хомчык. Выстаўка арганізавана ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё". Прадстаўленыя работы дазваляюць гледачам пагрузіцца ў атмасферу традыцыйных зімовых свят і сустрэць вясну яркімі фарбамі народнай творчасці.
«Сустракаем вясну ў творчасці навучэнцаў»
27.02.2026
