"КраяВід"

28.08.2026

Перамога на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячых мастацкіх праектаў "КраяВід".
З радасцю дзелімся цудоўнай навіной: навучэнцы ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва "Чароўная палітра" выдатна прадставілі ўстанову адукацыі на абласным этапе конкурсу і заваявалі прызавыя месцы.
I месца – праект «КраяВід: Код Гродзеншчыны».
II месца – праект «Несокрушимые временем».
Абодва праекты аб'ядналі творчасць, гісторыю і любоў да роднага краю.
«КраяВід: Код Гродзеншчыны» – гэта мастацкае падарожжа па Гродзеншчыне, у якім юныя мастакі праз свае работы адкрываюць прыродны, гістарычны і культурны код роднай зямлі.
«Несокрушимые временем» – праект пра замкі і святыні Гродзеншчыны, гістарычную памяць і духоўную стойкасць. Праз вобраз рыцара раскрываюцца каштоўнасці, здольныя перажыць стагоддзі: мужнасць, годнасць, вернасць і адказнасць за захаванне спадчыны.
Гэтыя вынікі – не толькі заслужаныя ўзнагароды, але і пацвярджэнне таго, што дзіцячая творчасць можа быць глыбокай, змястоўнай і па-сапраўднаму значнай.
Віншуем юных аўтараў, педагога Вольгу Мікалаеўну Хомчык і ўсіх, хто дапамагаў ствараць і ўвасабляць гэтыя праекты.
Няхай наперадзе будзе яшчэ больш ідэй, адкрыццяў, смелых мастацкіх рашэнняў і новых перамог.
Ганарымся! Натхняемся! Рухаемся далей!
#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего