Сёння ў рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» для навучэнцаў і педагогаў аб'яднанняў па інтарэсах ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Прамень" г. Гродна» прайшла займальная гульнёвая экспрэс-праграма «Пазнаем разам»!
Хлопцы і дзяўчаты, а таксама дарослыя адправіліся ў экспрэс-падарожжа па галоўных славутасцях Гродна.
Кожны ўдзельнік змог адчуць сябе сапраўдным гідам і адкрыць для сябе нешта новае пра родны горад.
Кожная пятніца — роднае, сваё
18.09.2026
