У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Каляровы свет» (кіраўнік — Мацукевіч А.Е.) ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Прамень" г. Гродна» стварылі свой казачны лес! На занятку пастэллю юныя мастакі малявалі Лісу-кумушку — гераіню беларускіх народных казак, якая жыве ў гушчары роднага лесу. Мяккая пастэль дазволіла перадаць цеплыню і чарадзейнасць казачнага свету, а разам з гэтым — яшчэ раз успомніць, наколькі багатая наша беларуская культура і фальклор. Родная казка, роднае мастацтва, роднае — сваё! #КожнаяПятніцаРоднаеСваё #ДзеньРоднагаСвайго #ЦТДМ_Прамень #КаляровыСвет #Пастэль #БеларускаяКазка
«Кожная пятніца — роднае, сваё»
25.09.2026
