Урачыстае віншаванне

02.10.2026

У ДУА “ЦТДМ “Прамень” г. Гродна” адбылося урачыстае віншаванне.
Па традыцыі ў першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка – свята, калі ўсе з цеплынёй успамінаюць усіх работнікаў сістэмы адукацыі. Менавіта педагогі ствараюць будучыню краіны і ад іх працы залежыць разнастайнасць ведаў маладога пакалення і іх светапогляд.
Дарагія нашыя педагогі! Ад усяго сэрца віншуем Вас са святам!Дзякуй за вашу працу, душэўную цеплыню і тыя веды, якія Вы шчодра дорыце кожны дзень дзецям! Няхай работа прыносіць толькі радасць, а дома Вас чакаюць утульнасць, каханне і паразуменне блізкіхі родных людзей!