09.10.26 Сёння ў ДУА «ЦТДМ «Прамень» г. Гродна» ў межах праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» прайшоў утульны занятак па вязанні кручком! Дзяўчаты вязалі торбачкі і кашалёчкі: падбіралі колеры пражы, ахайна вывязвалі пятлю за пятлёй і ўпрыгожвалі гатовыя вырабы гузікамі. Пад кіраўніцтвам уважлівага педагога кожны стварыў сваю аўтарскую рэч. Рукадзелле здаўна жыве ў беларускіх сем'ях, і прыемна, што гэтая традыцыя не губляецца, а ператвараецца ў сучасныя рэчы, якімі цешацца і дзеці, і дарослыя. Вось так звычайныя заняткі становяцца часцінкай нашай культуры - сапраўды роднае і сваё! #ЦТДМ_Прамень #ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего #Рукадзелле #Гродна
«Кожная пятніца - роднае, сваё!»
09.10.2026
