Кожная пятніца — роднае, сваё!
Кіраўнік узорнай студыі выяўленчага мастацтва "Чароўная палітра" Вольга Мікалаеўна Хомчык сустрэлася з вучнямі ДУА "Сярэдняя школа № 19 г. Гродна" ў межах рэспубліканскага праекта "Сустрэча на ўсе 100!".
Вольга Мікалаеўна расказала пра свой творчы шлях, падзялілася сакрэтамі майстэрства і натхніла вучняў раскрываць свае здольнасці.
Працягам сустрэчы стаў майстар-клас па роспісе гіпсавых фігурак, падчас якога вучні стварылі яркія восеньскія сувеніры. Яго Вольга Мікалаеўна правяла разам з вучаніцай школы і выхаванкай студыі Анастасіяй Сысоевай.
Сустрэча падарыла ўдзельнікам натхненне і добры настрой.
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #СустрэчаНаУсе100 #СШ19Гродна
Кожная пятніца — роднае, сваё!
30.10.2026
