«Лашадка Васіліса»

06.11.2026

Цяпло традыцый і гук экалогіі
Таленавітая навучэнка аб'яднання па інтарэсах «Пацерка» Яна Стэфаноўская ўразіла журы абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў «Зялёная школа». Яе праект — арыгінальная і душэўная ігрушка «Лашадка Васіліса» — удастоены ганаровага 3-га месца.
Кіруе творчым і навуковым пошукам дзяўчынкі педагог Наталля Фёдараўна Савашынская.
Галоўная асаблівасць «Ласадкі Васілісы» — яе экалагічнасць і глыбокая сувязь з нацыянальнай спадчынай. Для стварэння праекта выкарыстаны выключна прыродныя матэрыялы: спрадвечна беларускі лён, а таксама сушаныя травы і кветкі — чарнобрыўцы, мята і крапіва. Акрамя эстэтычнай і экалагічнай каштоўнасці, праект нясе ў сабе важны сімвалічны сэнс: у беларускай культуры конь заўсёды лічыўся сімвалам сілы, працавітасці і дабра.
Віншуем Яну і яе педагога з выніковай перамогай і жадаем новых творчых і экалагічных здзяйсненняў!