«Кожная пятніца — роднае, сваё!»

13.11.2026

«РЭХА ЗАМКАВЫХ СЦЕН» — ВОДГУК ГІСТОРЫІ Ў МАСТАЦТВЕ.

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» знаёмімся з творчасцю нашых таленавітых навучэнцаў, якія праз мастацтва адкрываюць прыгажосць і непаўторнасць роднай Беларусі.

Гравюра на кардоне «Рэха замкавых сцен» — гэта не проста мастацкая работа, а своеасаблівае падарожжа ў мінулае. У кожнай лініі, кожным адбітку адчуваецца подых даўніны, веліч старажытнай архітэктуры і таямнічая атмасфера беларускіх замкаў.

Асабліва прыемна, што гэта работа атрымала ІІ месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «АрхНавацыя — 2026».

Мы ганарымся дасягненнем і талентам Сысоевай Анастасіі, навучэнкі ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва "Чароўная палітра" (педагог Хомчык Вольга Мікалаеўна). Бо любоў да Радзімы пачынаецца з цікавасці да яе гісторыі, павагі да культурнай спадчыны і жадання захаваць яе прыгажосць у сваіх творах.

Роднае натхняе! Сваё аб'ядноўвае! Беларускае захапляе!

#КожнаяПятніцаРоднаеСваё