21 жніўня 2026 года ў рамках Канферэнцыі кіруючых і педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці адбылася мастацка-эстэтычная выстаўка творчых работ навучэнцаў і педагогаў "Вобраз жанчыны ў мастацтве". Прыярытэтныя задачы выстаўкі: захаванне і папулярызацыя культурных традыцый, выхаванне павагі да жанчыны як захавальніцы духоўных каштоўнасцей і стваральніцы, раскрыццё шматграннасці жаночага вобраза праз прызму нацыянальнай культуры і сучаснасці, стварэнне ўмоў для творчай самарэалізацыі і прафесійнага росту педагогаў. Калекцыю сваіх творчых работ на выставачнай экспазіцыі прадставіў педагог дадатковай адукацыі ЦТДМ “Прамень” г. Гродна, майстар-кераміст Арсеній Васільевіч Мартынчук.
Вобраз жанчыны ў мастацтве
21.08.2026
