"Кожная пятнiца– роднае, сваё!"

26.06.2026

Кожны новы дзень у Цэнтры “Прамень” – гэта новыя прыгоды, цікавыя сустрэчы і яркія уражанні. 26 чэрвеня ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Прамень" г. Гродна” для хлопчыкаў і дзяўчынак, у межах праекта "Кожная пятнiца– роднае, сваё!" прайшлі займальныя мерапрыемствы. На музычнай гульнёва-пазнавальнай праграмме “Пра Беларусь”дзеці праверылі сваі веды аб роднай краіне, яе гісторыі, культуры і традыцыях, спелі разам вядомыя беларускія песні. На фестывалі актыўных гульняў яны спаборнічалі у хуткасці, спрытнасці, кемлівасці. Педагогі Цэнтра дапамаглі дзецям напоўніць іх сёняшні дзень смехам, радасцю і сэнсам.