У рамках акцыі "Кожная пятніца – роднае, сваё!" у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г. Гродна адкрылася выстава творчых прац «На творчасць сэрца настроена» (аб'яднанне па інтарэсах «Каляровы свет») у Год беларускай жанчыны. Юныя мастакі малявалі вобразы сваіх матуль і адкрывалі новыя гарызонты ў свеце мастацтва. Дзеці атрымалі мора ўражанняў, развілі свае творчыя здольнасці і проста выдатна правялі час.
"Кожная пятніца – роднае, сваё!"
22.05.2026
