15 мая ў Міжнародны Дзень сям’і ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» у аб’яднанні па інтарэсах “Лепім разам” адбыўся пазнавальны занятак па лепцы з палімернай гліны “Беларускі пачастунак”.
Навучэнцы зацікавіліся тэмай, паразмаўлялі аб стравах, якія гатуюць у семьях клаптлівыя бацькі. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі фантазію, удасканалілі спосабы лепкі ў вырабе страў і печыва нацыянальнай беларускай кухні.
Традыцыйныя дранікі на талерцы, звычайная яешня на патэльні, румяныя пірагі-бульбянікі, абаранкі з макам – кожны з дзяцей вырабіў сваю любімую страву.
Такія творчыя заняткі спрыяюць не толькі развіццю мастацкіх здольнасцей, але і павагі да роднай беларускай кульуры, яе традыцый і здабыткаў.
«Кожная пятніца – роднае, сваё»
15.05.2026
