“Кожная пятніца – роднае, сваё!”

24.04.2026

24 красавіка 2026 года ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” ва ўзорнай студыі эстраднай песні “Позитив" была праведзена музычная інтэрактыўная гульня «Мая Беларусь». Гульня складалася з 6 тураў: «Славутая Беларусь», «Смачная Беларусь», «Традыцыйная Беларусь», «Суверэнная Беларусь», «Сімвалічная Беларусь», «Выдатная Беларусь». Навучэнцы з зацікаўленасцю адказвалі на пытанні пра сваю Радзіму, адгадвалі па частках пазлаў яе вядомыя мясціны і гістарычныя помнікі, без памылак называлі знакамітых беларусаў і буйныя прадпрыемствы, беларускія стравы па іх апісаннях, а таксама вызначалі традыцыйныя народныя беларускія святы па карцінках з прыкметамі і абрадамі. Не абышлася гульня і без песень на беларускай мове, якія дзеці выконвалі з захапленнем.