“Кожная пятніца – роднае, сваё”

17.04.2026

Дзень 17 красавіка 2026 у межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” выдаўся вельмі плённым.
Навучэнцы ўзорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна ” ДУА “ЦТДМ “Прамень” г. Гродна” Дзюрдзь Марк, Кашкевіч Аліса і кіраўнік студыі Мартынчук Арсеній Васільевіч прынялі ўдзел у заключных мерапрыемствах V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”. Іх праект “Таямніцы гарадзенскай кафлі” адзначаны дыпломам III ступені ў намінацыі “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”. Ганарымся нашымі таленавітымі навучэнцамі і іх педагогам!